Беларуская Служба

Памежная служба падзялілася відэа, у якім мігранты кажуць, што грэбуюць Польшчай і любяць Германію

15.09.2023 13:40
Замежнікі пастаянна спрабуюць штурмаваць польскую мяжу і нелегальна трапіць у Еўрасаюз.
Wulgarne gesty i słowa w kierunku polskiego patrolu.
Wulgarne gesty i słowa w kierunku polskiego patrolu.Foto: tt/@Straz_Graniczna

Новыя кадры з мяжы паказалі супрацоўнікі памежнай службы. На ім бачна, як некалькі мігрантаў з заплечнікамі і спальнымі мяшкамі робяць вульгарныя жэсты ў бок польскага патруля.

Паводле статыстыкі Памежнай службы, з пачатку году на польска-беларускай мяжы 21 тысяча чалавек спрабавала незаконна трапіць у ЕС, былі затрыманыя замежнікі з 52 краін.

Мігранты неаднаразова нападалі на польскіх памежнікаў, кідаючы ў афіцэраў і салдат камяні, галіны і петарды.



У пятніцу Памежная служба паказала новы запіс з мяжы, зроблены каля Нараўкі на Падляшшы.

«Замежнікі, якім, на думку некаторых, патрэбная дапамога палякаў, увогуле не жадаюць хадайнічаць аб міжнароднай абароне ў Польшчы, яны хочуць трапіць у асобныя краіны Заходняй Еўропы. Яны дзейнічаюць сумесна з беларускімі службамі, запісваючы матэрыялы, неабходныя беларускім службам для прапаганды», – падкрэсліваюць у Памежнай службе.

На распаўсюджаным відэа бачная група замежнікаў з заплечнікамі і спальнымі мяшкамі на беларускім баку мяжы. Адзін з замежнікаў, паказваючы рукой на афіцэраў, робіць выгляд, што страляе ў іх. Іншы кажа: «I love Germany, f...k you Poland».

вх