Беларуская Служба

МЗС Польшчы паведаміла аб колькасці выдадзеных беларусам віз

16.09.2023 14:07
У 2021 годзе МЗС Польшчы стварыла Цэнтр візавых рашэнняў для дапамогі польскім консульствам у Беларусі ў выдачы віз.
Шэнгенская візаMA8/Shutterstock

Міністэрства замежных спраў Польшчы паведаміла, што за 30 апошніх месяцаў грамадзянам Беларусі выдадзены 586 тыс. 171 польская і шэнгенская віза, у тым ліку польскіх віз – 534 тыс. 557.

Знешнепалітычнае ведамства таксама інфармуе, што ў 2021 годзе МЗС стварыла Цэнтр візавых рашэнняў для дапамогі польскім консульствам у Беларусі ў выдачы віз. Цэнтр мае два аддзяленні – у Варшаве і Лодзі, яго штат – 30 чалавек. Так, з моманту стварэння да 1 верасня 2023 года аддзяленне ў Лодзі разглядзела больш за 425 тыс. візавых анкет ад грамадзян Беларусі. У сваю чаргу з 1 чэрвеня да 8 верасня два аддзяленні Цэнтру разгледзелі амаль 70 тыс. зваротаў грамадзян Беларусі.

У сувязі з вайной ва Украіне і ростам зацікаўлення візамі з боку ўкраінскіх грамадзян Цэнтр візавых рашэнняў з верасня 2022 года пачаў таксама разглядаць звароты грамадзян Украіны.

вс