За мінулыя суткі беларуска-польскую граніцу нелегальна спрабаваў перакрочыць 31 мігрант. З іх 26 чалавек, убачыўшы польскі патруль, вярнуліся ўглыб тэрыторыі Беларусі, паведамляе Памежная служба Польшчы.
Таксама паведамляецца, што цягам сутак зафіксаваныя інцыдэнты, падчас якіх нелегалы кідалі камяні і палаючыя галіны дрэў у польскіх памежнікаў.
З пачатку бягучага года супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы затрымалі грамадзян 50 краін, якія нелегальна пераходзілі граніцу з Беларуссю.
вс