Беларуская Служба

Памежная служба Польшчы аб’явіла тэндар на стварэнне электроннага бар’еру ўздоўж ракі Буг на мяжы з Беларуссю

16.09.2023 17:46
Кожная спроба фарсіравання памежнай ракі Буг будзе фіксавацца электроннымі прыладамі і перадавацца ў цэнтры кіравання - кіраўнік МУС Польшчы.
Польскі памежнік патрулюе мяжу з Беларуссю twitter.com/Straz_Graniczna

Памежная служба Польшчы аб’явіла тэндар на стварэнне электроннага бар’еру ўздоўж ракі Буг на мяжы з Беларуссю. Электронны бар’ер працягласцю ў 172 км будзе аснаджаны 4 тыс. 500 камерамі і рознага роду датчыкамі, паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мар’юш Каміньскі.

Паводле яго слоў, кожная спроба фарсіравання памежнай ракі Буг будзе фіксавацца электроннымі прыладамі і перадавацца ў цэнтры кіравання. Пасля гэтага ў месца магчымага парушэння мяжы будуць накіроўвацца групы рэагавання.

Сярод умоў тэндару – пачатак узвядзення бар’еру яшчэ сёлета.

У мэтах абароны граніцы Польшча ўзвяла на мяжы з Беларуссю высокі металічны плот, а таксама ўстанавіла электронны бар’ер на сухапутным участку. Усе гэтыя бар'еры Польшча вырашыла пабудаваць з-за міграцыйнага крызісу, справакаванага рэжымам Лукашэнкі з сярэдзіны 2021 года.
Польшча выдаткавала на ўзмацненне мяжы прыкладна 1 млрд 600 млн злотых (больш за 345 млн еўра).

вс

МЗС Польшчы паведаміла аб колькасці выдадзеных беларусам віз

16.09.2023 14:07
У 2021 годзе МЗС Польшчы стварыла Цэнтр візавых рашэнняў для дапамогі польскім консульствам у Беларусі ў выдачы віз.

За мінулыя суткі беларуска-польскую граніцу нелегальна спрабаваў перакрочыць 31 мігрант

16.09.2023 15:58
З пачатку бягучага года супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы затрымалі грамадзян 50 краін, якія нелегальна пераходзілі граніцу з Беларуссю.

Польшча забараняе ўезд аўтамабіляў з расійскімі нумарамі

16.09.2023 17:00
8 верасня Еўракамісія апублікавала дырэктыву аб забароне ўезду на тэрыторыю ЕС аўтамабіляў, зарэгістраваных у Расіі.