Падпалкоўнік запасу Яцэк Яцэвіч падчас цырымоніі адзначыў, што мы заўсёды павінны памятаць пра ахвяр злачыннага нападу і пра тое, якой краінай з'яўляецца Расія.
«Ніколі больш. Давайце ўспомнім, што было. Гэта важна. Мы бачым, што наш сусед, на жаль, не можа стаць цывілізаваным, гэта кожны дзень бачна ў рэпартажах з вайны, якая ідзе. Мы таксама павінны пабудаваць моцную радзіму, здольную абараніць сябе і супрацьстаяць таму, што яны могуць нам навязаць. І мы павінны памятаць, што тут было». – сказаў падпалкоўнік запасу Яцэк Яцэвіч.
Намеснік кіраўніка Канцылярыі Сейму Рэспублікі Польшча, міністр Хрысціян Млынарэк падкрэсліў, што «Варта памяці» стаіць на варце праўды. Тое, што адбылося пасля прыходу Саветаў у Польшчу, – гэта выгнанне, тэрор, знішчэнне і трагічны лёс польскіх грамадзян, якія апынуліся пад савецкай акупацыяй. Перш за ўсё польская інтэлігенцыя і афіцэры Войска Польскага. «Гэты трагічны лёс дапоўніла тое, што адбылося ў красавіку-траўні 1940 года ў Катыні. Таму мы сустракаемся сёння ў гэтым месцы, каля Катынскага крыжа, каб сведчыць аб праўдзе. – падкрэсліў міністр Хрысціян Млынарэк.
Мэтай агульнанацыянальнай акцыі было ўшанаванне памяці забітых палякаў на ўсходзе краіны. Гэта сумесны праект стралковай асацыяцыі «Strzelec» і фонду Rekonstruktorzy.pl, які ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве з Канцылярыяй Сейма. У акцыі «Памяці годна» былі задзейнічаны скаўты, гістарычныя рэканструктары і мясцовыя кіраўнікі, усяго каля 500 чалавек, чны запалілі знічы і ўсклалі кветкі да мемарыяльных месцаў савецкіх злачынстваў.
IAR/вх