Беларуская Служба

Чарговы самалёт FA-50 прыбыў у Польшчу

19.09.2023 11:40
Сёння раніцай у аэрапорце Варшавы прызямліўся транспарт з двума самалётамі для ВПС.
Марыюш БлашчакPAP/Artur Reszko

«Мы завершым пастаўку першых дванаццаці адзінак да канца года», – напісаў міністр абароны Польшчы Мар'юш Блашчак у аўторак у Твітэры.

Міністэрства абароны Польшчы замовіла 12 самалётаў FA-50. Першы з іх прыбыў у Польшчу ў ліпені. Наступны заказ прадугледжвае пастаўку яшчэ 36 машын у паланізаванай версіі FA-50PL. Па дадзеных Міністэрства нацыянальнай абароны, гэтыя машыны будуць выкарыстоўвацца, у тым ліку, для патрулявання неба над Польшчай і выконвання саюзніцкіх задач. Пастаўкі 36 FA-50PL плануецца пачаць у 2025 годзе і завяршыць на працягу 2-3 гадоў.

FA-50 – паўднёвакарэйскі лёгкі двухмесны баявы самалёт. Яго базавым узбраеннем зʼяўляецца 20-мм гармата і шырокі спектр падвеснага авіяцыйнага ўзбраення, уключаючы ракеты класа «паветра-паветра» AIM-9 Sidewinder, ракеты класа «паветра-зямля» AGM-65 Maverick, а таксама некалькі тыпаў розных тыпаў паветранага ўзбраення.

ав

Польшча закупіць у ЗША 486 РСЗА HIMARS

11.09.2023 20:03
Кантракт ахоплівае закупку РСЗА, боекамплектаў з дальнасцю стральбы да 70 км і 300 км, лагістычны пакет і падрыхтоўку салдат ды афіцэраў.

Міністр абароны Польшчы: Польская армія ўзмацняецца, каб стрымліваць Расію

17.09.2023 17:06
Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак у сваёй прамове падкрэсліў, што пасля савецкага нападу лёс палякаў быў трагічным.

Польшча ўмацоўвае ўсходнія рубяжы - падраздзяленні новай дывізіі імя маршала Пілсудскага будуць дыслакавацца недалёка ад мяжы з Беларуссю і Расіяй 

18.09.2023 18:25
1-я пяхотная дывізія імя маршала Юзэфа Пілсудскага будзе выконваць задачы, звязаныя з усходняй Польшчай, і ўзаемадзейнічаць з 16-й і 18-й механізаванымі дывізіямі.