З гэтай нагоды Згуртаванне ветэранаў Войска Польскага ў Амерыцы (SWAP) выступіла з заявай, а
У верасні споўнілася 30 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Польшчы. Чырвонаармейцы знаходзіліся ў Польшчы 54 гады. Іхная прысутнасць была вялікім прыніжэннем для Польшчы – падкрэслівае ў заяве Згуртаванне ветэранаў Войска Польскага ў Амерыцы (SWAP).
16 верасня 1993 году яны пакінулі Легніцу, якая з часоў Другой сусветнай вайны была штабам гэтых войскаў у Польшчы.
«Пасля сыходу расійскіх войскаў Польшча магла пачаць працэс інтэграцыі з НАТА. Краіна фактычна перастала належаць да савецкай сферы ўплыву. Польшча стала свабоднай, незалежнай дзяржавай з дэмакратычна абранай уладай», – падкрэсліваецца ў заяве Згуртавання ветэранаў Войска Польскага ў Амерыцы. Дакумент падпісаў галоўнакамандуючы SWAP Тадэвуш Антаняк.
30 гадоў таму, 17 верасня 1993 году, у двары палацу Белведар у Варшаве адбылося развітанне з расійскімі салдатамі, якія пакідалі Польшчу. Гэты момант стаў сімвалічным канцом акупацыі, якая доўжылася бесперапынна з 1944 г. Перамовы аб адступленні расіян былі доўгім і складаным працэсам.
Да моманту падпісання пагаднення паміж уладамі СССР і Польскай Народнай Рэспублікі ў 1956 годзе гэтыя войскі знаходзіліся на тэрыторыі Польшчы без усялякіх прававых нормаў. Толькі падрабязныя дамоўленасці са спасылкай на асноўнае пагадненне 1956 года вызначалі колькасць савецкіх войскаў у 62-66 тысяч вайскоўцаў, у тым ліку ў сухапутных войсках – 40 тысяч, у ваенна-паветраных сілах – 17 тысяч і ў марскім флоце – 7 тысяч.
Мяркуецца, што ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў, а таксама выпадковых або наўмысных абстрэлаў з боку савецкіх салдат, загінулі больш за 600 польскіх грамадзян.
З нагоды нагоды 30-годдзя вываду апошняга савецкага салдата з Польшчы Нацыянальны банк Польшчы выпусціў калекцыйную манету «Саветы да дому!».
яс/PAP