У жніўні беспрацоўе ў Польшчы заставалася на такім жа ўзроўні, як і ў ліпені, то бок склала 5 працэнтаў, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Дадзеныя супадаюць з ацэнкамі Міністэрства сям'і і сацыяльнай палітыкі.
Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у службах занятасці, у жніўні склала 782,5 тыс. чалавек супраць 782,4 тыс. месяцам раней.
У сваю чаргу, паводле апошніх дадзеных «Еўрастата», які выкарыстоўвае іншую метадалогію падліку дадзеных, беспрацоўе ў Польшчы ў ліпені склала 2,8 працэнта. Такім чынам, Польшча апынулася ў групе краін Еўрасаюза з найніжэйшым беспрацоўем.
Нагадваем, сярэдняя па супольнасці склала 5,9 працэнта.
IAR/аз