«Мужыкі» (поль. Chłopi ) – гэта польскі кандыдат на «Оскар», паведаміў Польскі інстытут кінамастацтва. Стужка паводле рамана Уладзіслава Рэйманта, знята ў тэхніцы жывапіснай анімацыі.
13 кастрычніка ў Польшчы адбудзецца прэм’ера кіна-стужкі, рэжысёрамі якой з’яўляюцца Дарoта Кабеля і Х’ю Уэлчман.
Нагадваем, цырымонія ўручэння прэмій Амерыканскай кінаакадэміі адбудзецца ў сакавіку 2024 года. Намінацыі будуць абвешчаныя ў пачатку наступнага года.
IAR/аз