«Дэзынфармацыя, аперацыі варожага ўздзеяння, гібрыдная дзейнасць – гэта пастаянная актыўнасць расійскіх і беларускіх службаў супраць Польшчы», – адзначыў дзяржсакратар у канцылярыі прэм’ер-міністра.
«Інфармацыйнае ўздзеянне стала пастаяннай часткай метадаў, якія выкарыстоўвае Расія супраць Польшчы», – сказаў Жарын.
Станіслаў Жарын пералічыў пяць актуальных дзеянняў расійскай прапаганды супраць Польшчы. Ён звярнуў увагу на эскалацыю напружанасці ў польска-ўкраінскіх адносінах, абвінавачванні Польшчы ў выкліканні гуманітарнага крызісу на мяжы з Беларуссю, абвінавачванні Польшчы ў «русафобіі», прадстаўленне Польшчы як пагрозы для Еўропы і ўмяшанне ў выбарчую кампанію.
Ідзе 581-ы дзень нападу Расіі на Украіну. Агрэсія пачалася 24 лютага 2022 г.
PAP / вх