Афіцыйны прадстаўнік кіроўнай партыі «Права і справядлівасці» Рафал Бахэнэк (Rafał Bochenek) заявіў, што магчымае ўвядзенне Германіяй кантролю на мяжы з Польшчай і Чэхіяй будзе мерай, прынятай у сувязі з ростам міграцыйнага прэсінгу ў Еўропе. Згодна з паведамленнем, з сённяшняга дня Германія ўводзіць часовы кантроль на сваёй усходняй мяжы. Кантроль прызначаны для прадухілення наплыву нелегальных мігрантаў.
Як сказаў Рафал Бахэнэк у эфіры TVP1, гэтая акцыя адпавядае дамовам ЕС і выкарыстоўвалася шмат разоў за апошнія гады.
- Гэта звязана, у прыватнасці, з балканскім міграцыйным шляхам, праз які расце прэсінг на Еўропу. Гэты шлях крыху мяняецца. Дагэтуль было так, што па гэтым балканскім шляху нелегальныя мігранты дабіраліся да Аўстрыі, і адтуль пераходзілі ў Германію. А нейкі час таму немцы ўвялі памежны кантроль на мяжы з Аўстрыяй, такім чынам, закрыўшы гэты міграцыйны шлях.
Рафал Бахэнэк дадаў, што толькі ў гэтым годзе Германія прыняла 70 тысяч нелегальных мігрантаў. Летась гэтая лічба дасягнула 100 тысяч.
IAR/нг