Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў у Закапанэ, што ён і міністр спорту прыкладаюць намаганні, каб Польшча магла арганізаваць летнія Алімпійскія гульні ў 2036 годзе. Прэзідэнт выказаў надзею, што да гэтага часу будзе гатовы цэнтральны камунікацыйны порт. Ён паведаміў, што найбліжэйшым часам старшыня Польскага алімпійскага камітэту накіруе ліст з гэтай нагоды прэзідэнту Міжнароднага алімпійскага камітэту Томасу Баху.
На сустрэчы, запланаванай на 6 кастрычніка, ліст будзе перададзены прэзідэнту МАК. «Я лічу, што гэта дасць дзейсны старт нашым намаганням і ў выніку мы зможам правесці летнія Алімпійскія гульні ў 2036 годзе», – адзначыў прэзідэнт.
Анджэй Дуда дадаў, што да канца свайго прэзідэнцтва ён будзе курыраваць усе намаганні, звязаныя з падрыхтоўкай гульняў.
IAR/нг