Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў пра рэканструкцыю атамнай энергетыкі ў Польшчы. Падчас сустрэчы польскіх і амерыканскіх кампаній у Каралеўскім замку ў Варшаве быў падпісаны кантракт на будаўніцтва першай у краіне атамнай электрастанцыі.
АЭС будзе пабудаваная ў Памераніі на поўначы Польшчы. «Гэта будзе першы крок да таго, каб атамная энергетыка стала больш важнай для нашай краіны», – сказаў прэм’ер-міністр Маравецкі. Ён абвясціў, што гэты спосаб атрымання энергіі стане ключавым для Польшчы. Ён падкрэсліў, што яго асабліва цешыць прысутнасць у Польшчы прадстаўнікоў дзвюх амерыканскіх кампаній, якія разам з айчыннымі субпадрадчыкамі будуць выконваць «вялікую працу, будаваць першую звышсучасную і вельмі бяспечную атамную электрастанцыю», – сказаў Матэвуш Маравецкі.
Першая польская атамная электрастанцыя будзе пабудаваная ў гміне Хачэва ў Памераніі, у раёне Любятава і Капаліна. Работы плануецца завершыць у 2032 годзе, а вытворчасць энергіі пачнецца праз год пасля гэтага.
IAR/нг