Гэта ўключае ў сябе: грамадзяне .
Памежная служба Польшчы апублікавала на партале Х відэа, на якім бачна няўдалую спробу незаконнага перасячэння мяжы мігрантамі з Афганістана і Сірыі. Убачыўшы польскія патрулі, тры чалавекі павярнулі назад у Беларусь, а 30 былі затырманыя. Гэта адбылося на ўчастку ў Белавежы.
З пачатку года польскія службы зафіксавалі больш за 21 тысячу спроб нелегальнага перасячэння польска-беларускай мяжы. За гэты ж перыяд было затрымана больш за 550 кантрабандыстаў, якія спрабавалі даставіць нелегалаў у краіны ЕС Па статыстыцы прыкладна кожная дзясятая спроба нелегальнага перасячэння мяжу з Беларуссю заканчваецца паспяховым пераадоленнем памежнага мура. Аднак потым мігрантаў затрымліваюць у польскія памежнікі.
Зараз асноўным пунктам перасячэння мяжы ЕС з Беларуссю з'яўляецца Латвія. Таму польскія патрулі ўзмацнілі сваю прысутнасць на Сувальскім пярэсмыку.
Яшчэ адзін кірунак перапраўкі нелегальных мігрантаў у краіны Захаду — так званы балканскі маршрут. Польскія службы звярнулі ўвагу на сяміразовы рост колькасці парушэнняў мяжы з боку Славакіі — з пачатку году было зафіксавана каля 1,5 тысячы спроб нелегальнага перасячэння мяжы гэтым шляхам.
У выніку Памежная служба ўвяла на польска-славацкай мяжы пастаянныя і пазачарговыя праверкі аўтобусаў і іншых транспартных сродкаў, якія могуць перавозіць нелегальных мігрантаў з гэтага напрамку.
ПР/юл