Паводле экзіт-полаў, фармальным пераможцам выбараў стала цяперашняя кіроўная правакансерватыўная партыя «Права і справядлівасць» – з вынікам 36,8% (200 мандатаў у Сейме).
На другім месцы, паводле экзіт-полаў – «Грамадзянская кааліцыя» – 31,6% (163 мандатаў). Трэцяе месца ў кааліцыі «Трэці шлях», якая можа набраць 13,0% (55 мандатаў), на чацвёртым месцы партыя «Левых» з 8,6% (30)
Падчас кампаніі тры згаданыя партыі абяцалі стварэння ўрадавай кааліцыі апазіцыйных партый. Экзіт-полы прагназуюць, што «Грамадзянская кааліцыя», «Трэці шлях» і «Левыя» будуць мець каля 248 месцаў у Сейме (для парламенцкай большасці дастаткова 231 голасу).
Вядомая сваімі скрйане правымі лозунгамі палітычная сіла «Канфедэрацыя», паводле экзіт-полаў атрымлівае, 6,2% галасоў (12 крэслаў у Сейме).
Пазасталыя партыі не перакрочылі выбарчага парогу і не трапляюць у Сейм.
Яўка на выбарах склала рэкордныя 72,9%.
эж