З кожным годам сабраныя сродкі дазваляюць ратаваць больш гістарычных надмагілляў.
Марцін Свянціцкі, старшыня «Грамадскага камітэту апекі над старымі могілкамі Павонзкі імя Ежы Вальдорфа» падкрэслівае, што гэтыя могілкі з'яўляюцца найвялікшым зборам польскай скульптуры пад адкрытым небам.
Ён патлумачыў, што падчас падзелаў Польшчы, калі палякі не маглі паставіць помнікі сваім выдатным прадстаўнікам, помнікі ставілі на надмагіллях. Стваральнікамі надмагільнай скульптуры ў Павонзках зʼяўляюцца выдатныя польскія скульптары, у тым ліку, Вацлаў Шыманоўскі, Баляслаў Сырэвіч і Якуб Татаркевіч.
Віцэ-старшыня грамадскага «Грамадскага камітэту апекі над старымі могілкамі Павонзкі імя Ежы Вальдорфа» Ежы Кісялеўскі падкрэслівае, што ідэю збору сродкаў на аднаўленне старых могілак перанялі таксама іншыя гарады і нават мястэчкі.
«Гэтая ініцыятыва ў лепшым сэнсе гэтага слова аказалася заразлівай», – падкрэсліў Кісялеўскі.
Ініцыятарам збору ў 1975 годзе стаў Ежы Вальдорф, пісьменнік, публіцыст і музычны крытык.
Сёлета для збору грошай было запрошана каля 350 чалавек. Сярод іх людзі, якія распачалі збор 49 гадоў таму, такія як акцёры Мая Камароўская, Дамʼян Даменцкі і Альгерд Лукашэвіч, а таксама мастакі маладога пакалення, палітыкі, артысты ансамбля песні і танца «Мазоўша», а таксама пажарнікі, горцы і студэнты.
яс