Беларуская Служба

МЗС: Мэта Пуціна – далейшае заваяванне Украіны і іншых краін, якія належалі да сферы ўплыву Савецкага Саюза

31.10.2023 11:11
Намеснік міністра замежных справаў Павал Яблоньскі лічыць, што Расія задаволеная тым, што ўвага міжнароднай грамадскасці ў значнай ступені сканцэнтравана на канфлікт на Блізкім Усходзе.
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел ЯблоньскіPR24/AK

Намеснік міністра замежных справаў Павал Яблоньскі лічыць, што Расія задаволеная тым, што ўвага міжнароднай грамадскасці ў значнай ступені сканцэнтравана на канфлікт на Блізкім Усходзе, а не на злачынствах ва Украіне. На яго думку, Пуцін спадзяецца, што, адцягнуўшы заходні свет ад яго агрэсіўнай палітыкі, Расія зможа перамагчы Украіну.

- У гэтым няма ніякіх сумневаў. Мэта Пуціна – не толькі захаваць тыя тэрыторыі, якія ён зараз займае ва Украіне. Мэта Пуціна – далейшае заваяванне як Украіны, так і іншых краін, якія раней належалі да сферы ўплыву Савецкага Саюза, у тым ліку Польшчы. Неабходна працягваць палітыку стрымлівання расійскай агрэсіі.

Павал Яблоньскі дадаў, што «безумоўна» Расія супрацоўнічае з ХАМАС і гэтыя сувязі, верагодна, маюць фінансавы, вучэбны і палітычны характар.

яс