Дэмаграфічная сітуацыя ў Польшчы пагаршаецца з кожным годам. За апошнія дванаццаць месяцаў колькасць палякаў паменшала на 137 тысяч чалавек. Гэта так, як быццам раптоўна знікла траціна Шчэціна, амаль увесь Ольштын ці Аполе.
Колькасць нованароджаных дзяцей за год упадзе ў Польшчы ніжэй за 300 тысяч, прагназуе Галоўнае ўпраўленне статыстыкі.
У верасні 2022 года ў Польшчы нарадзілася 26,7 тыс. дзяцей, а ў верасні 2023 года – 22,1 тыс. Гэта 4,6 тысячы менш дзяцей.
Паводле экспертаў, пры актуальных тэмпах зніжэння народзінаў, праз 5 гадоў, Польшча будзе налічваць 36 мільёнаў насельніцтва, а пры найбольш негатыўных абставінах у 2060 годзе краіна будзе мець толькі 27 мільёнаў грамадзян.
яс/Паводле TVN24