Беларуская Служба

Неўзабаве распачнецца Міжнародны музычны фестываль імя Ігната Яна Падэрэўскага

02.11.2023 13:02
Місія фестывалю – аднаўленне памяці аднаго з найвялікшых польскіх патрыётаў, сусветна вядомага піяніста, кампазітара, дзяржаўнага дзеяча, дыпламата, палітыка і мецэната – Ігнацыя Яна Падэрэўскага.
X Międzynarodowy Festiwal Ignacego Jana Paderewskiego w Warszawie
X Międzynarodowy Festiwal Ignacego Jana Paderewskiego w Warszawiemat. promocyjne

У суботу, 4 лістапада, у Варшаве распачынаецца Х Міжнародны фестываль Імя Bгната Яна Падэрэўскага. Сёлета ў сувязі з вайной ва Украіне арганізатары запрасілі больш украінскіх удзельнікаў.

«Фэстываль адкрыецца фартэпіянным канцэртам Данілы Саенкі», – кажа завадатар і рэжысёр імпрэзы Веслаў Дамброўскі:

- На фестывалі выступіць пераможца леташняга конкурсу піяністаў у Быдгашчы, а таксама Львоўскі камерны аркестр AKADEMIA. 6 лістапада ва Універсітэце музыкі імя Фрыдэрыка Шапэна можна ўбачыць на сцэне львоўскіх студэнтаў з іх рэктарам і канцэртмайстрам. Гэта будзе канцэрт салідарнасці, бо ў ім возьме ўдзел і польскі піяніст Міхал Шыманоўскі, які выканае твор Падэрэўскага Fantazja Polska.

5 лістапада таксама выступіць піяніст з Украіны Даніла Саенка, гэтым разам у Канцэртнай студыі Польскага радыё імя Вітольда Лютаслаўскага. На сцэне таксама будзе аркестр Польскага радыё ў Варшаве пад кіраўніцтвам Паўла Пшытоцкага і яшчэ дзве піяністкі: Ева Кулігоўска са Львова і Юлія Марыя Сліва з Польшчы, якая жыве ў Вене.

Сярод іншага, у праграме Х фестывалю імя Ігната Яна Падэрэўскага таксама канцэрт іконы і легенды польскага джаза Уладзімежа Нагорнага – Paderewski-Jazz-Inspiracje.

Місія фестывалю – аднаўленне памяці аднаго з найвялікшых польскіх патрыётаў, сусветна вядомага піяніста, кампазітара, дзяржаўнага дзеяча, дыпламата, палітыка і мецэната – Ігнацыя Яна Падэрэўскага.

IAR/ez