Беларуская Служба

У Белавежскім нацыянальным парку знайшлі труп, верагодна, мігранта

04.11.2023 17:30
Не выключана, што гэта нелегальны мігрант з Сірыі, якога раней шукалі актывісты.
         1930 .
Уязная брама ў зону строгай аховы БПН пабудавана ў 1930 г.Wikimedia Commons /cc. Fot.: Konrad Kurzacz, Pimke

Цела маладога чалавека знайшлі ў суботу ў строгім запаведніку Белавежскага нацыянальнага парка. Не выключана, што гэта нелегальны мігрант з Сірыі. Яго асоба і абставіны смерці будуць устаноўлены падчас следства.

Актывісты, якія займаюцца гуманітарнай дапамогай на мяжы з Беларуссю, раней паведамлялі ў сацсетках, што шукаюць каля мяжы 23-гадовага сірыйца.

Кіраўнік раённай пракуратуры ў Гайнаўцы Ян Андрэйчук паведаміў, што цела было знойдзенае ў іншым месцы, чым інфармавалі актывісты. «Яно знаходзілася на так званай Масеўскай дарозе, якая злучае Белавежу з Масевам і праходзіць праз строгі запаведнік Белавежскага нацыянальнага парка», – растлумачыў ён.

Нядаўна пракуратура ў Гайнаўцы перадала ў Беластоцкую акруговую пракуратуру справу па факце выяўлення цела іншага нелегальнага мігранта каля чыгуначных пуцей ля вёскі Дабравода ў Гайнаўскім павеце.

PAP/аз