Беларуская Служба

У Варшаве пакажуць фільм пра лідара «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Саннікава

22.11.2023 17:50
Пасля паказу пройдзе сустрэча з рэжысёрам фільма, а таксама яго галоўным героем.
 .
Андрэй Саннікаў.Фота: Agnieszka Kamińska/PolskieRadio.pl

У Варшаве 25 лістапада адбудзецца польская прэм'ера дакументальнага фільма пра Беларусь «This Kind Of Hope». Яго галоўны герой – лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

Рэжысёр фільма – Павел Січак. Паведамляецца, што пасля паказу адбудзецца сустрэча з рэжысёрам, а таксама галоўным героем фільма – Андрэем Саннікавым.

Паказ адбудзецца 25 лістапада а 16:30 у варшаўскім кінатэатры «Ілюзіён» па адрасе ul. Ludwika Narbutta 50A.

У польскай версіі фільм называецца «Ten rodzaj nadziei». Кошт квітка – 10 злотых.

Хартыя'97

нг