Амаль 54 тоны каштанаў сабралі ўдзельнікі дабрачыннай акцыі «Каштаны – хоспісу». Гэта яшчэ адзін рэкордны вынік – на 17 тон больш, чым летась, і на 13 тон больш, чым два гады таму. Каштаны набываюць фармацэўтычныя кампаніі, якія перапрацоўваць іх у лекі і касметыку.
Рэгіянальнае выданне «Gazeta Wrocławska» піша, што ўвесь прыбытак ад іх продажу пойдзе на рахунак Фундацыі мясцовага хоспісу для дзяцей і дапаможа яму апекавацца маленькімі пацыентамі. 53 959 кілаграмаў каштанаў, сабраных валанцёрамі, прынясуць 46 404,74 злотых.
Дырэктар хоспісу Агнешка Войткаў-Зеліньска (Agnieszka Wojtków-Zielińska) паведаміла, што сёлета рэкорд пабілі дзеці з пачатковай школы № 6 і інтэграцыйнага дзіцячага садка № 7 у Бжэгу ў Апольскім ваяводстве, якія разам з бацькамі сабралі 1,2 тоны каштанаў. Дырэктар дадаў, што акцыя папулярызуе ідэю дапамогі, а таксама з'яўляецца спосабам прыемна правесці час. «Па-першае, гэта вялікая дапамога для нас – мы можам выдаткаваць усе грошы, каб дапамагчы нашым людзям, але таксама шмат радасці і задавальнення, калі іх збіраем», – сказала Агнешка Войткаў-Зяліньска.
Дырэктар выказаў асаблівую падзяку пачатковай школе № 84 ва Уроцлаве, дзе таксама ў гэтым годзе размясціўся «штаб», гэта значыць, пункт збору каштанаў.
«Gazeta Wrocławska» нагадвае, што Фонд «Уроцлаўскі хоспіс для дзяцей» ужо 20 гадоў дапамагае хворым дзецям. Яны знаходзяцца пад апекай урачоў, медсясцёр, псіхолагаў, а таксама рэабілітолагаў і сацыяльных работнікаў. Фонд таксама кіруе перынатальным хоспісам і домам-інтэрнатам «Какошка».
IAR/нг