Беларуская Служба

Падпісана пагадненне аб вытворчасці на патрэбы ВП установак для падтрымкі гаўбіц

01.12.2023 17:27
«Войска Польскае купляе і будзе купляць усё, што можа вырабіць польская ваенная прамысловасць. Нарошчваючы ключавыя магчымасці польскіх узброеных сілаў, мы развіваем польскую прамысловасць».
Wśród systemów artyleryjskich wykorzystywanych obecnie przez Wojsko Polskie znajdują samobieżne armatohaubice Krab - polskie konstrukcje budowane w Hucie Stalowa Wola.
Wśród systemów artyleryjskich wykorzystywanych obecnie przez Wojsko Polskie znajdują samobieżne armatohaubice Krab - polskie konstrukcje budowane w Hucie Stalowa Wola.Polska Grupa Zbrojeniowa/Twitter

Агенцтва ўзбраення, кансорцыум Польская група ўзбраенняў (PGZ) і Металургічны завод у мясцовасці Сталёва Воля (HSW) падпісалі рамачнае пагадненне аб вытворчасці на патрэбы Войска Польскага ўстановак для падтрымкі гаўбіц на полі бою. Аб гэтым паведаміў міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак у сацыяльнай сетцы.

Кіраўнік Мінабароны дадаў, што абсталяванне працуе як з гаўбіцамі Krab, так і з K9. «Войска Польскае купляе і будзе купляць усё, што можа вырабіць польская ваенная прамысловасць. Нарошчваючы ключавыя магчымасці польскіх узброеных сілаў, мы развіваем польскую прамысловасць», – напісаў міністр Марыюш Блашчак.

IAR/нг