Беларуская Служба

Варшаўская пракуратура ўзбудзіла расследаванне па справе так званага закона аб ветраках

05.12.2023 18:09
«Права і справядлівасць» назвала закон скандальным і запатрабавала стварэння следчай камісіі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/ engel.ac

Акруговая пракуратура ў Варшаве пачала следства па справе законапраекту аб ветраках. Пракурор Шымон Бана (Szymon Banna) паведаміў, што вядзецца вытворчасць па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства аплатнага заступніцтва ў сувязі з падрыхтоўкай праекта закона аб унясенні змяненняў у законы аб падтрымцы спажыўцоў электраэнергіі (так званы закон аб вятраках).

«Аналіз двух паведамленняў, прадстаўленых па гэтай справе, абгрунтоўвае неабходнасць расследавання абставін падрыхтоўкі законапраекта і вызначэння наяўнасці ў паводзінах асоб, адказных за падрыхтоўку праекта, складу карупцыйнага правапарушэння або несанкцыянаванай лабісцкай дзейнасці. Расследаванне таксама закране пытанні, звязаныя з падазрэннем ва ўчыненні злачынства маніпуляцыі біржавымі акцыямі Orlen SA. Каціроўкі кампаніі ўпалі амаль на восем працэнтаў адразу пасля прэзентацыі праекта гэтага акта», – сказаў Шымон Бана.

Паведамленне аб падазрэнні ў здзяйсненні злачынства падалі дэпутаты Яцэк Аздоба і Януш Кавальскі ад імя групоўкі «Суверэнная Польшча», а таксама Яанна Ліхоцка і Кшыштаф Шчуцкі з парламенцкага клуба «Права і справядлівасць».

Лавіна крытыкі абрынулася на праект польскай групы дэпутатаў партый «Польшча 2050», «Трэці шлях» і Грамадзянскай кааліцыі. Гэта законапраект аб падтрымцы спажыўцоў энергіі. Ён таксама ўключае правілы, якія лібералізуюць будаўніцтва ветракоў, у тым ліку мінімальную адлегласць паміж ветракамі і дамамі ў залежнасці ад шуму, які яны выдаюць.

«Права і справядлівасць» назвала закон скандальным і запатрабавала стварэння следчай камісіі. Палітыкі гэтай групоўкі заяўляюць пра лобінг з боку заходніх вытворцаў ветракоў і нямецкія інтарэсы ў Польшчы.

IAR/нг