Беларуская Служба

Роўна 42 гады таму ў Польшчы было ўведзена ваеннае становішча

13.12.2023 08:23
З гэтае нагоды Інстытут нацыянальнай памяці запрашае да ўдзелу ў акцыі «Ахвярам ваеннага становішча. Запалі святло свабоды».
         .
Міліцыя і войска на вуліцах падчас ваеннага становішча ў Польшчы.Фота: Tomasz Bidermann/shutterstock.com

«Запрашаем у 19.30 успомніць ахвяраў ваеннага становішча і запаліць у вокнах знічы», – сказаў прэс-сакратар Інстытута нацыянальнай памяці Рафал Ляшкевіч.

«У знак памяці ахвяраў ваеннага становішча гэтая драматычная падзея, якую хунта Войцеха Ярузэльскага ўвяла 13 снежня 1981 года, на плошчы Пілсудскага ў Варшаве прэзідэнт Анджэй Дуда разам са старшынёй Інстытута нацыянальнай памяці Каралям Наўроцкім запаліць свечку свабоды», – дадаў прадстаўнік ІНП.

Менавіта ў гэтым месцы Папа Ян Павел ІІ прамовіў словы «Няхай зыдзе дух твой і адновіць аблічча зямлі, гэтай зямлі», пасля чаго нарадзіўся рух «Салідарнасць», а яго дзейнасць была перапынена ўвядзеннем ваеннага становішча.

Як падкрэсліў Рафал Ляшкевіч, неабходна памятаць пра гэтыя падзеі, пра Незалежны прафсаюз «Салідарнасць», пра ахвяраў і ўсіх тых, хто змагаўся за свабоду, бо дзякуючы ім палякі сёння жывуць у свабоднай краіне.
Фінал акцыі «Ахвярам ваеннага становішча. Запалі святло свабоды» пройдзе сёння ў 19.30 з удзелам прэзідэнта на плошчы Пілсудскага пад папскім крыжам. Таксама можна далучыцца віртуальна, запаліўшы свечку на сайце swiatlowolnosci.ipn.gov.pl.

IAR/нг