Міністры разглядалі праект бюджэту на наступны год. Кіраўнік Мінфіна падкрэсліў, што польская валюта ўмацоўваецца. «Мы прагназуем рост паступленняў у бюджэт ад усіх падаткаў. Мы знайшлі сродкі на найбольш важныя праграмы і будзем працягваць гэту палітыку ў будучым», - дадаў Анджэй Даманьскі.
У сваю чаргу прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў, што ў бюджэце на 2024 год прадугледжана падвышэнне сярэдніх заробкаў настаўнікаў на 30 працэнтаў, а настаўнікаў-пачаткоўцаў — на 33 працэнты.
«У бюджэце на 2024 год таксама закладзена павелічэнне заработнай платы ўсім бюджэтнікам, салдатам, афіцэрам і мытнікам на 20 працэнтаў», — сказаў кіраўнік урада.
Прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў, што ў бюджэце на наступны год урад прадугледзеў фінансаванне праграмы «Актыўныя бацькі», то бок працэдур in vitro, а таксама суфінансаванне лячэння дзяцей са СМА (спінная мышачная атрафія).
Сёння на пасяджэнні міністры разглядалі бюджэт на наступны год.
ПР/юл