Цяпер патэнцыйных арандатараў чакаюць 75 тысяч квадратных метраў прапановы арэнды. Гэта не толькі больш, чым у 2022 годзе, але і больш, чым да пачатку вайны ва Украіне. У лістападзе 2021 года на рынку арэнднага жылля было 71 000 квадратных метраў.
Змена сітуацыі на рынку арэнды – гэта вынік таго, што з Польшчы з'ехалі многія ўкраінцы, якія апынуліся ў нашай краіне пасля пачатку вайны. Знятыя імі кватэры вяртаюцца на рынак.
Але гэта не адзіная прычына, чаму жылля стала больш. Арэндныя кватэры пакідаюць людзі, якія вырашылі пераехаць ва ўласнае жыллё. Гэтаму спрыяе праграма крэдытавання 2%, усё лепшыя агульныя ўмовы крэдытавання на рынку, а таксама добрая сітуацыя на рынку працы і рост заробкаў. Сёння, як кажа галоўны аналітык HRE Investments Барташ Турэк, двухпакаёвую кватэру ў крэдыт можна атрымаць па цане арэнды аднапакаёўкі.
Dziennik Gazeta Prawna/вх