Міністэрства замежных спраў Польшчы паведаміла аб стварэнні «Талінскага механізму» падтрымкі Украіны ў лічбавай сферы. Акрамя Польшчы ў механізме ўдзельнічаюць таксама Данія, Эстонія, Францыя, Канада, Нідэрланды, Германія, Швецыя, ЗША і Вялікабрытанія.
«Талінскі механізм» быў створаны ў адказ на агрэсію Расіі супраць Украіны. Яго мэта – каардынаваць супрацоўніцтва і садзейнічаць дзейнасці па нарошчванні грамадзянскага патэнцыялу Украіны для самаабароны ў кіберпрасторы, – напісала ў заяве МЗС.
Мерапрыемствы ў рамках механізму павінны быць незалежеымі, але дапаўняць ваенныя намаганні па прасоўванні лічбавага развіцця Украіны. Дзеянні трэба ўзгадняць з украінскімі ўладамі.
Члены «Талінскага механізму» маюць намер супрацоўнічаць з ЕС і НАТА ў гэтай сферы.
Прыватны сектар і няўрадавыя структуры таксама запрашаюцца да ўдзелу ў механізме, – напісана ў паведамленні МЗС.
яс