Беларуская Служба

Дуда пра змену кіраўніцтва грамадскіх СМІ: Дзеянні міністра культуры адбываюцца ў абыход заканадаўства

21.12.2023 10:02
Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што змены ў грамадскіх СМІ павінны адбывацца «праз парламент, захоўваючы палітычную культуру, а не сілай». 
      .
Галоўны будынак Польскай грамадскай тэлевізіі ў Варшаве.Фото: РАР/Albert Zawada

На пытанне аб паводзінах дэпутатаў «Права і справядлівасці», якія ўвайшлі ў будынак TVP, ён сказаў, што «апазіцыя выкарыстоўвае розныя даступныя ёй сродкі» і «дзейнічае як можа».

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў у эфіры Radio Zet, што дзеянні міністра культуры ў дачыненні да грамадскіх СМІ ідуць у абыход заканадаўства. Анджэй Дуда сказаў, што шляхам зменаў у грамадскіх СМІ павінны быць змены ў законе.

Сенатар ад «Грамадзянскай платформы» Гжэгаж Схэтына абвясціў, што кіруючая кааліцыя будзе супрацоўнічаць з прэзідэнтам у пытанні зменаў у грамадскіх СМІ. У інтэрв'ю 3-й праграме «Польскага радыё» ён падкрэсліў, што ўся палітычная класа павінна супольна знайсці формулу, як зрабіць грамадскае тэлебачанне пазапартыйным.

Палітычная класа павінна супольна знайсці формулу, як зрабіць грамадскае тэлебачанне пазапартыйным

Гжэгаж Схетына дадаў, што без удзелу прэзідэнта Анджэя Дуды ў Польшчы немагчыма ўвесці новы медыйны парадак, які будзе гарантаваць нармальнасць у СМІ. «Мы не можам разглядаць прысутнасць дэпутатаў ці паліцыі ў СМІ як нешта нармальнае. Гэта часова, і я веру, што гэта нармальна скончыцца», – сказаў Гжэгаж Схетына.

Учора міністр культуры Бартламей Сянкевіч прызначыў новых кіраўнікоў Польскага радыё, Польскага тэлебачання і Польскага агенцтва друку. Супраць зменаў пратэстуюць палітыкі цяпер апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць».

IAR/вх

Новы ўрад памяняў кіраўніцтва Польскага радыё, Польскага тэлебачання і Польскага агенцтва друку

20.12.2023 16:26
Найбольш неспакойна змена кіраўніцтва адбываецца на грамадскім тэлебачанні TVP. Была выклікана паліцыя.