Дакументальны фільм пра ўцёкі ўкраінскіх бежанцаў пасля расійскай агрэсіі ўвайшоў у шорт-ліст прэміі «Оскар». Гэта азначае, што фільм можа быць намінаваны на прэмію ў намінацыі «Лепшы поўнаметражны дакументальны фільм».
Аднак у шорт-ліст міжнародных фільмаў не ўвайшлі «Сяляне» рэжысёраў Д. К. Уэлчмана і Х'ю Уэлчмана. Стужка паводле раману Уладзіслава Рэймонта была сёлетнім польскім кандыдатам на прэмію «Оскар» у катэгорыі найлепшы замежны фільм.
Амерыканская акадэмія кінематаграфічнага мастацтва апублікавала сёння спіс кандыдатаў на прэмію «Оскар» у дзесяці катэгорыях. Гала-цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 10 сакавіка.
ПР/юл