З ліпеня 2021 года вайскоўцы Войска Польскага аказваюць падтрымку Памежнай службе ў ахове дзяржаўнай мяжы. Першапачаткова ў іх задачы ўваходзіла інжынернае ўмацаванне памежнай зоны і ўзвядзенне часовай загароды.
У цяперашні час вайскоўцы Узброеных Сіл, сумесна з памежнікамі ахоўваюць дзяржаўную мяжу, праводзяць патруляванне з прымяненнем транспартных сродкаў высокай праходнасці на вызначаных участках мяжы. Задачы па «герметызацыі» дзяржаўнай мяжы выконваюцца па даручэнні камандуючага Памежнай службы.
Ваеннаслужачыя кругласутачна, у тым ліку ў сезон адпачынкаў, забяспечваюць ахову мяжы і ўчасткаў ўзвядзення пастаяннай загароды, прадухіляюць незаконныя перасячэнні.
ПР/юл