Беларуская Служба

На мяжы палякі спынілі партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт на 3 млн 590 тыс. еўра (ВІДЭА)

29.12.2023 10:31
Кантрабанду ўдалося выкрыць дзякуючы выкарыстанню рэнтген-сканера.
 -
Супрацоўнік Мытна-падатковай службы Польшчы на службыKrajowa Administracja Skarbowa

Супрацоўнікі Мытна-падатковай службы Польшчы затрымалі ля літоўска-польскай мяжы ў раёне населенага пункту Будзіска грузавы аўтамабіль, у якім знайшлі 622 тыс. пачкаў кантрабандных цыгарэт беларускай вытворчасці.

Грузавік накіроўваўся з Латвіі на захад Еўропы. У таварна-транспартнай накладной было напісана, што аўтамабіль перавозіць бытавую электратэхніку. Аднак падчас праверкі аказалася, што ў каробках з-пад халадзільнікаў схаваныя цыгарэты. Кантрабанду ўдалося выкрыць дзякуючы выкарыстанню рэнтген-сканера. 

Страты польскага дзяржаўнага бюджэту з-за кантрабанды згаданай партыі цыгарэт ацэньваюцца ў 15 млн 500 тыс. злотых (больш за 3 млн 580 тыс. еўра).

Кіроўца аўтамабіля часова арыштаваны на тры месяцы. За кантрабанду цыгарэт у такім памеры пагражае да 10 гадоў пазбаўлення свабоды.

вс