Дырэктар Дзяржаўнага музею Аўшвіц-Біркенаў доктар Пётр Цывіньскі заявіў, што «ў апошнія дні мы ўсе былі збянтэжанымі сведкамі выкарыстання трагедыі ахвяраў Аўшвіца ў агідных, амаральных палітычных заявах адносна бежанцаў. Гэта перасягнула межы дапушчальнага ў цывілізаваным свеце».
«Спадзяюся, што пракуратура знойдзе законныя сродкі для прадухілення падобных выказванняў і прыцягнення да адказнасці аўтараў», – чытаем у заяве дырэктара музею.
«Свабода слова не азначае свабоду выказваць дыскрымінацыйныя і дэгуманістычныя выказванні. Адказнасць за гэта ляжыць, вядома, на дэмаралізаваных аўтарах гэтых агідных выказванняў, але, на жаль, на тых, хто іх публікуе і ператварае ў разрэкламаваныя публічныя факты.
Я павінен перасцерагчы ад маральнага заняпаду публічнага дыскурсу. Хачу нагадаць, што кожнае ўжыванне дэгуманістычных слоў – гэта першы крок да трагедыі. Гэта не тая дарога!» – заявіў дырэктар Дзяржаўнага музею Аўшвіц-Біркенаў.
31 снежня сатырык Ян Петжак сказаў у эфіры Telewizja Republika: «У мяне ёсць злы жарт з гэтымі імігрантамі. У нас ёсць баракі для імігрантаў: у Асвенцыме, у Майданэку, у Трэблінцы, у Штутгофе». Міністр юстыцыі Адам Боднар папрасіў нацыянальнага пракурора Дар'юша Барскага распачаць расследаванне гэтай справы.
Telewizja Republika заявіла, што «глыбока нязгодная з заявай» Марэка Круля.
ав