Віцэ-старшыня парламенцкай Камісіі публічных фінансаў Рафал Каспшык(Rafał Kasprzyk) запэўнівае, што графік прыняцця бюджэтнага закона стабільны і палата прадставіць законапраект прэзідэнту своечасова. Дэпутат ад кааліцыйнай партыі «Польшча 2050» заявіў, што прэзідэнт Анджэй Дуда атрымае законапраект да 29 студзеня:
- З боку парламенцкай большасці ёсць гарантыя, што праект бюджэтнага закона будзе падрыхтаваны своечасова – гэта, па-першае. Па-другое, калі гаворка ідзе пра прэзідэнта, то тут можна чакаць розных крокаў. Мы не ўстане гэтага прадугледзець(...) Запэўніваю, бюджэт будзе рэалізаваны незалежна ад рашэння прэзідэнта.
Паседжэнне Сеймa пачнецца заўтра. Падчас яго, дэпутаты павінны, у тым ліку, прыняць закон аб бюджэце на 2024 год.
IAR/аз