Беларуская Служба

З красавіка хатніх заданняў у польскіх школах амаль не будзе

23.01.2024 11:02
 Міністэрства адукацыі рыхтуе пастанову на гэты конт.
ШколаTaken/pixabay.com/CC0 Public Domain

Намесніца міністра адукацыі Катажына Любнаўэр заявіла ў эфіры Польскага радыё 24, што міністэрства хоча, каб настаўнікі не маглі задаваць пэўны тып хатніх заданняў у 1-3 класах.

«Нам хацелася б, каб у 1-3 класах настаўнікі не давалі заданні альбо мануальныя, альбо пісьмовыя. Там, вядома, можна прапанаваць дзіцяці вывучыць верш ці патрэніравацца ў табліцы множання. Мы маем на ўвазе тыя работы, дзе патрэбна дапамога бацькоў. Мы б хацелі, каб дзіця пабегала, пагуляла, займалася тым, што яму цікава, а не сядзела над урокамі», – сказала Катажына Любнаўэр.

У 4-8 класах дамашняе заданне будуць выконваць толькі жадаючыя, а за хатнюю працу не будуць ставіцца адзнакі. Вучням усё роўна давядзецца прачытаць кнігу, вывучыць верш ці замежныя словы.

Намеснік міністра звярнуў увагу на тое, што заданне хатняй працу будзе звязана з матэрыялам, які настаўнік не паспее разгледзець на ўроку.

Намеснік міністра дадала, што цяпер у Міністэрстве адукацыі працуюць над скарачэннем асноўных праграм па большасці прадметаў і па ўсіх экзаменацыйных прадметах як у пачатковай, так і ў сярэдняй школе. Плануецца, што эксперты завершаць работу ў першай дэкадзе лютага.

Намеснік міністра расказала, што гаворка ідзе не пра стварэнне новых профільных праграм, а пра перагляд дзеючых.

ав

Польскія вучні сярод лідараў па выніках міжнароднага даследавання грамадзянскіх кампетэнцый

30.11.2023 10:40
У Міжнародным даследаванні грамадзянскіх кампетэнцый ICCS 2022 Польшчу апярэдзілі Тайвань і Швецыя.

Польскія падлеткі штодзённа праводзяць у інтэрнэце па 5-6 гадзін

02.01.2024 19:15
Акрамя таго, дзеці раней, чым калісьці, атрымліваюць магчымасць уваходзіць на сайты.

Польшча марнавала патэнцыял адукаваных польскіх жанчын, але гэта змяняецца

04.01.2024 13:20
Добра адукаваныя полькі пачынаюць пераважаць не толькі ў сферы адукацыі і аховы здароўя, але і... на прамысловых прадпрыемствах. У 2024 годзе колькасць працуючых жанчын у краіне, верагодна, будзе перавышаць колькасць непрацуючага насельніцтва. Упершыню ў гісторыі.