Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Польшчы распачынае выбарчую кампанію ў мясцовыя органы ўлады

11.02.2024 11:12
Выбары ў мясцовыя органы ўлады адбудуцца ў нядзелю, 7 красавіка. 
Дональд ТускMaciej Schulz/Shutterstock

У нядзелю прэм’ер Дональд Туск сустрэнецца з жыхарамі Моранга. Сустрэча са старшынём «Грамадзянскай платформы» будзе адкрытай. Моранг у Вармінска-Мазурскім ваяводстве – апошні горад, які кіраўнік кіроўнай партыі наведаў падчас выбарчай кампаніі 2023 году.

Згодна з паведамленнем «Грамадзянскай платформы» ў сацыяльных сетках, цяпер у Морангу будзе пачынацца выбарчая кампанія ў мясцовае самакіраванне.

Выбары ў мясцовыя органы ўлады адбудуцца ў нядзелю, 7 красавіка. Другі тур прамых выбараў кіраўнікоў гмін, бургамістраў і мэраў гарадоў – 21 красавіка.

Мясцовыя выбары стануць першым выпрабаваннем новай улады. Іх вынікі могуць шмат сказаць пра ўспрыманне кааліцыі выбаршчыкамі, але таксама і пра ацэнку дзейнасці апазіцыі – «Права і Справядлівасці», «Суверэннай Польшчы» і «Канфедэрацыі».

У той жа час выбары 7 красавіка стануць наступным этапам выбарчага марафону, які доўжыцца з кастрычніка. Крыху пазней – у чэрвені – у Польшчы пройдуць выбары ў Еўрапарламент, а неўзабаве пачнецца выбарчая кампанія, звязаная з прэзідэнцкімі выбарамі ў 2025 годзе.

ав

У Польшчы пакуль што не збіраюцца адмяняць забарону на гандаль у нядзелю

05.02.2024 17:56
Польская Рада гандлёвых цэнтраў гадамі заклікае аднавіць гандаль па нядзелях, аргументуючы гэта эканамічнымі і сацыяльнымі прычынамі.