Беларуская Служба

Польскае тэлебачанне патрабуе ад былых кіраўнікоў Тэлевізійнага інфармацыйнага агенцтва 1,3 мільёна злотых за акупацыю студый

05.03.2024 17:01
Заява былa накіраваная ў Дэпартамэнт бяспекі Акруговага суда ў Варшаве і чакае разгляду.
 TVP
Будынак TVP на плошчы Паўстанцаў у ВаршавеAutorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=43413191

Польскае тэлебачанне патрабуе ад былых кіраўнікоў Тэлевізійнага інфармацыйнага агенцтва: Міхала Адамчыка, Самуэля Перэйры і Марціна Туліцкага выплаты аднаго мільёна трохсот тысяч злотых за акупацыю будынку TVP на плошчы Паўстанцаў у Варшаве. Па гэтым адрасе размяшчаліся рэдакцыі ўсіх інфармацыйных праграм грамадскага тэлебачання і канала TVP Info.

Заява накіраваная ў Дэпартамэнт бяспекі Акруговага суда ў Варшаве і чакае разгляду.

Былыя кіраўнікі Тэлевізійнага інфармацыйнага агенцтва пачалі акупацыю 20 снежня мінулага года пасля таго, як новы міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Барталамей Сянкевіч абвясціў аб змене кіраўніцтва грамадскіх СМІ.

Паводле пазоўнікаў, з-за дзеянняў былых кіраўнікоў, інфармацыйны канал TVP Info дзевяць дзён не меў магчымасці трансляваць тэлевізійны сігнал, што прывяло кампанію да істотных фінансавых страт.

IAR/аз