Беларуская Служба

Паліцыя праверыць пагрозы, накіраваныя ў Міністэрства сельскай гаспадаркі

11.03.2024 17:01
Пратэстуючыя фермеры таксама будуць падаваць паведамленні ў паліцыю.
  ,
Паліцыя праверыць пагрозы, накіраваныя ў Міністэрства сельскай гаспадаркі PAP/Grzegorz Momot

Паліцыя будзе расследаваць пагрозы, якія паступалі на паштовыя скрыні супрацоўнікаў Міністэрства сельскай гаспадаркі і вясковых раёнаў, у тым ліку віцэ-міністра сельскай гаспадаркі Міхала Каладзейчака, даведалася Польскае радыё.

Паводле паведамленняў, пагрозы атрымлівалі і прадстаўнікі пратэстуючых фермераў, у тым ліку з фермерскай «Салідарнасць» і Сельскагаспадарчай арганізацыі.

Паколькі пагрозы ў адрас службовай асобы маюць крымінальны характар, паліцыя ўжо занялася справай.

Між тым, сёння заявы ў паліцыю збіраюцца падаць і прадстаўнікі фермерскіх арганізацыяў.

Нагадваем, пакаранне за пагрозы забойствам прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў, за пагрозы ў адрас службовай асобы – да трох гадоў.

IAR/аз

Прэм'ер Польшчы сустрэўся з дэлегацыяй пратэстуючых аграрыяў

09.03.2024 10:59
Прэм’ер-міністр Дональд Туск другі раз паразмаўляў з групай пратэстуючых фермераў у Варшаве.