Беларуская Служба

Сёння польская авіякампанія LOT пачынае палёты ў Ташкент

13.03.2024 09:51
LOT з’яўляецца адзінай авіякампаніяй з Еўрасаюза, у сетцы палётаў якой знаходзяцца рэйсы ва Узбекістан.
  LOT
Экіпаж авіякампаніі LOTKamil Andrukowicz/lot.com

Сёння а 23-й гадзіне паводле цэнтральнаеўрапейскага часу польская нацыянальная авіякампанія LOT інаўгуруе палёты з Варшавы ў Ташкент. LOT з’яўляецца адзінай авіякампаніяй з Еўрасаюза, у сетцы палётаў якой знаходзяцца рэйсы ва Узбекістан. Рэйсы будуць здзяйсняцца на самалётах Boeing 737-MAX 8.

Першапачаткова самалёт будзе вылятаць з Варшавы ў Ташкент тры разы на тыдзень: у сераду, пятніцу і нядзелю. З красавіка частата палётаў павялічыцца да чатырох разоў на тыдзень – дадатковы рэйс запланаваны на аўторак.

Польскія авіяперавозчык разлічвае, што новы рэйс будзе цікавы еўрапейцам, якія плануюць наведаць Узбекістан у турыстычных мэтах, а таксама пасажырам з Цэнтральнай Азіі, якія транзітам праз Варшаву будуць накіроўвацца ў пункты прызначэння Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

Сёлета польская авіякампанія таксама адкрывае новы рэйс у сталіцу Саудаўскай Аравіі Эр-Рыяд і ўзнаўляе палёты ў Афіны, якія былі спыненыя падчас пандэміі.

вс