У мінулы панядзелак былі прадухілены 227 спробаў незаконнага перасячэння мяжы, у нядзелю было зафіксавана 174 выпадкі, у суботу - 203, а ў пятніцу - 132, - паведаміла ў заяве прэс-сакратар Падляшскага аддзела Памежнай службы маёр Катажына Здановіч.
Яна паведаміла пра спробы мігрантаў перасекчы памежныя рэкі — Пшэвлоку каля Белавежы і Ваўкушанку каля Пласкай.
На ўчастках, якія ахоўваюцца памежнымі пастамі ў Белавежы і Дубічах Царкоўных, былі выпадкі, калі мігранты кідалі камяні і галіны ў польскія службы з беларускага боку плоту.
Памежная служба таксама затрымала чатырох т.зв. кур'ераў, якія перавозяць мігрантаў. Здановіч паведаміла, што ў мінулую пятніцу ў мясцовасці Кшывец былі затрыманыя двое грамадзян Украіны. Адзін з іх перавозіў семярых грамадзян Сірыі, якія нелегальна перасеклі мяжу. Яшчэ два чалавекі — грамадзяне Украіны і Румыніі — прыехалі за мігрантамі, якія нелегальна перасеклі мяжу. Яны таксама затрыманыя, паведаміла прэс-сакратар.
Дадзеныя падляшскай Памежнай службы паказваюць, што ў сакавіку было зафіксавана прыкладна 3 400 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы, гэта значна больш, чым у студзені і лютым. Мігранты, якія спрабавалі трапіць у Польшчу, прыбылі з 24 розных краін. З пачатку года падляшская Памежная служба затрымала 61 пасобніка і арганізатара нелегальнага перасячэння мяжы.
ав