Марш ладзіцца ў імя салідарнасцю з не народжанымі дзецьмі, якім пагражае аборт, але таксама ў пратэсце супраць законапраектаў, якія ўводзяць перарыванне цяжарнасці па жаданні, - падкрэслівае арганізатар маршу Багуслаў Керніцкі з Фундацыі святога Бенедыкта. Таму патрэбная рэакцыя незалежных колаў, якія выступаюць супраць гэтай сацыяльнай рэвалюцыі, якая вядзе да пэўнай змены эпох, «свету з іншымі каштоўнасцямі, чым тыя, у якіх мы выраслі, хацелі жыць і у якім мы спадзяваліся, што будуць жыць нашы дзеці», - дадаў Керніцкі.
Да арганізацыі маршу далучыліся многія арганізацыі, якія ўваходзяць у нефармальную кааліцыю за жыццё.
Старшыня епіскапату Польшчы арцыбіскуп Тадэвуш Войда падчас набажэнстваў у касцёлах заклікаў маліцца аб абароне не народжаных дзяцей. «Жыццё — гэта дар Божы, яно з’яўляецца неад’емным правам кожнага чалавека, таму яго трэба абараняць і падтрымліваць на кожным этапе развіцця», — падкрэсліў старшыня Епіскапату Польшчы.
Марш за жыццё пройдзе сёння таксама па вуліцах Шчэціна. Яго арганізатар — фундацыя «Малыя ножкі».
IAR/нг