Беларуская Служба

Члены ўрадавай кааліцыі сумняваюцца наконт урадавай камісіі па расследаванні расійскіх уплываў у Польшчы

15.05.2024 10:05
Міхал Кабоска кааліцыйнай партыі «Польшча 2050» асцерагаецца, што яна стане нагодай для «палявання» на палітычных апанентаў.
B-    2050
Bіцэ-старшыня кааліцыйнай партыі «Польшча 2050» Міхал КабоскаPiotr Podlewski/Polskie Radio

У сувязі з агрэсіўнымі дзеяннямі Расіі і Беларусі трэба ўзмацніць польскія службы, каб яны былі здольныя хутка выяўляць пагрозы. Такім чынам віцэ-старшыня кааліцыйнай партыі «Польшча 2050» Міхал Кабоска(Michał Kobosko) пракаментараваў учарашнюю заяву кіраўнікa польскага ўраду аб стварэнні ўрадавай камісіі па расследаванні расійскіх уплываў у Польшчы.

Паводле палітыка, уплывам замежных спецслужбаў на польскую палітычную сцэну павінны заняцца адпаведныя службы:

- Трэба ясна сказаць, што неабходна сачыць за расійскім і беларускім уплывам у Польшчы. Трэба гэта правяраць, паколькі гэта дзве агрэсіўныя краіны ў дачыненні да Польшчы. Гэта бачна ў публічнай і непублічнай дзейнасці згаданых краін, пра якую часткова мы ўжо ведаем.

Між тым, Міхал Кабоска дадаў, што сумняваецца ў эфектыўнасці гэткай камісіі. На ягоную думку, гэта можа быць яшчэ адна нагода абвінаваціць палітычных апанентаў у агентурнай дзейнасці.

Нагадваем, прэм’ер Дональд Туск аб’яцаў, што камісія будзе мець экспертны, а не палітычны характар, а ейнай мэтай не будзе «паляванне» на палітычных апанентаў. Паводле кіраўніка польскага ўрада, у склад камісіі павінны ўвайсці, між іншым, прадстаўнікі адпаведных службаў.

IAR/аз

Польшча занепакоеная актывізацыяй дзейнасці расійскіх і беларускіх службаў у краіне

08.05.2024 15:15
Польскія ўлады не хаваюць, што паездка Томаша Шмыта ў Беларусь і ягонае праўдападобнае супрацоўніцтва з расійскімі службамі –сурʼёзная справа.

Пасля скандалу з Томашам Шмытам польскія ўлады плануюць узяць польскіх суддзяў пад кантроль спецслужбаў

13.05.2024 14:03
Польскі суддзя, які папрасіў у рэжыму Лукашэнкі прытулку, зʼехаў з Польшчы легальна і без выкарыстання ніякіх хітрыкаў.