Беларуская Служба

Польшча занепакоеная актывізацыяй дзейнасці расійскіх і беларускіх службаў у краіне

08.05.2024 15:15
Польскія ўлады не хаваюць, што паездка Томаша Шмыта ў Беларусь і ягонае праўдападобнае супрацоўніцтва з расійскімі службамі –сурʼёзная справа.
Аўдыё
  • Польшча занепакоеная актывізацыяй дзейнасці расійскіх і беларускіх службаў у краіне
Члены польскага ўраду ў СеймеPAP/Radek Pietruszka

Польшча занепакоеная актывізацыяй дзейнасці расійскіх і беларускіх службаў у краіне. Між іншым, гэтай справе прысвечанае сённяшняе паседжанне Калегіі спецслужбаў Польшчы, якое склікаў прэмʼер Дональд Туск пасля таго, як польскі суддзя папрасіў прытулку ў Беларусі.

Кіраўнік польскага ўрада Дональд Туск назваў справу Томаша Шмыта беспрэцэдэнтнай:

- Гэта не паасобны выпадак, а справа, якая бярэ свой пачатак вельмі даўно. Тут справа не ў маралі і не ў медыйных сенсацыях. Беларускія спецслужбы працавалі з чалавекам, які меў прамы доступ да міністра юстыцыі; які адказваў за разбурэнне судовай сістэмы ў Польшчы.

Нагадваем, у 2019 годзе СМІ выявілі, што суддзя Лукаш Пебяк каардынаваў акцыю, накіраваную на дыскрэдытацыю суддзяў, якія выступалі супраць зменаў у сістэме правасуддзя, якія ажыццяўляла тагачаснага ўрадавая кааліцыя правых сілаў. Членам згаданай групы быў, між іншым, суддзя Томаш Шмыт, які ў той час працаваў у Міністэрстве юстыцыі.

Як паведамілі СМІ, за суддзёй, некалькі месяцаў сачыла Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы. Акрамя таго, як удалося высветліць польскім журналістам, Шмыт быў пад прыцэлам польскай контрразведкі, якая збірала доказы яго магчымай шпіёнскай дзейнасці на карысць замежнай дзяржавы.

Віцэ-прэмʼер Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш лічыць, што важна вызначыць, як доўга суддзя Шмыт супрацоўнічаў з усходнімі службамі. Кіраўнік Мінабароны запатрабаваў у Службы вайсковай контрвыведкі справаздачы па гэтай справе.

Суддзя Томаш Шмыт меў доступ да сакрэтных дадзеных, прывабных для замежных спецслужбаў, кажа кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Яцэк Сявера(Jacek Siewiera):

- Гэта фінансавыя дадзеныя, кантакты, у тым ліку, замежныя, інфармацыя аб пазашлюбных сувязях, інфармацыя пра магчымыя кампраматы.

Гэта званы хэйтэрскі скандал са спробай ціску на суддзяў і адвакатаў мог быць інспіраваны з Усходняй Еўропы, лічыць былы кіраўнік Ваеннай інфармацыйнай службы Польшчы Марэк Дукачэўскі(Marek Dukaczewski). Паводле яго, шмат сведчыць пра магчымасць гібрыднай аперацыі:

- Згаданы хэйтэрскі скандал мог быць інспіраваны з Усходняй Еўропы ў рамках гэтак званай гібрыднай вайны, якую расіяне эфектыўна праводзяць у многіх краінах. Правакаванне хаосу ў Польшчы і кіраванне ім звонку – гэта інструмент, які з поспехам выкарыстоўваюць расіяне. Гэта, паводле мяне, гэта тычыцца таксама «хэйтэрскага скандалу».

Паводле Марэка Дукачэўскага, верагодна, кіраўнікі Томаша Шмыта зразумелі, што ў яго могуць быць праблемы ў Польшчы:

- Выезд суддзі з Польшчы, атаясамліваецца з тым, што ў спецслужбах называецца «эксфільтрацыяй», то бок вывадам агента з тэрыторыі пагрозы. Такім чынам, адбываецца па просьбе самога агента, або рашэннем службаў, якія асцерагаюцца яго затрымання і праслухоўвання. У такой сітуацыі адбываецца эвакуацыя супрацоўніка.

Між тым, найбуйнейшая апазіцыйная партыя «Права і справядлівасць» патрабуе ад урада Дональда Туска тлумачэнняў, кажа былы кіраўнік Мінабароны Марыюш Блашчак(Mariusz Błaszczak):

- Гаворка ідзе пра тое, каб міністр Сямоняк паясніў, чаму службы адказныя за бяспеку дапусцілі да таго, каб згаданая асоба пакінула тэрыторыю Польшчы.

Абвінавачванні палітыкаў ПіС у занядбалі справы суддзі Томаша Шмыта, здзіўляюць Каардынатара спецслужбаў Томаша Сямоняка(Tomasz Siemoniak):

- Ёсць інфармацыі, паводле якіх, у часы ўлады «Права і справядлівасці» згаданая асоба кантактавала з беларускім бокам і наведвала Беларусь. Яна таксама была цесна звязаная з палітыкамі ПіС – нагадваю «хэйтэрскі скандал» і палітычную карʼеру згаданай асобы. Таму паводле мяне, цяперашнія абвінавачванні правых сілаў неабгрунтаваныя.

Заўтра па справе суддзі Томаша Шмыта адбудзецца пасяджэнне парламенцкага Камітэта па спецслужбах. Польскія ўлады не хаваюць, што паездка Томаша Шмыта ў Беларусь і ягонае праўдападобнае супрацоўніцтва з расійскімі службамі – гэта вельмі сурʼёзная сітуацыя, у сувязі з доступам да розных інфармацыяў, якім суддзя карыстаўся.

Намеснік міністра юстыцыі Аркадыюш Мырха(Arkadiusz Myrcha) паведаміў, што інфармацыя па справе суддзі Томаша Шмыта будзе прадстаўленая ў Сейме заўтра:

- Зараз мы правяраем ягоную дзейнасць у самым ведамстве юстыцыі. Даследуем ягоную актыўнасць у Нацыянальным савеце юстыцыі і розных калектывах, у якія ён быў прызначаны тагачасным міністрам Збігневам Зёбрам. Мы прадставім гэтую інфармацыю. Зразумела апрача тых дадзеных, якія збірае Агенцтва ўнутранай бяспекі і пракуратура, бо яны засакрэчаныя.

Між тым, Вышэйшы адміністрацыйны суд абвясціў аб распачацці дысцыплінарнай справы супраць суддзі Шмыта.

Нагадваем, 6 траўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску суддзя Томаш Шмыт заявіў, што «з прычыны нязгоды з палітыкай і дзеяннямі польскіх уладаў» падпісаў заяву аб адстаўцы з пасады суддзі Адміністрацыйнага ваяводскага суда ў Варшаве і папрасіў прытулку ў Беларусі.

IAR/аз

Міністр замежных спраў Польшчы назваў паводзіны польскага суддзі ў Мінску здрадай 

06.05.2024 14:18
«Я ў шоку, калі шчыра. Ну, здраднік у нас быў раней, здаецца, гэта ў чымсьці падобны выпадак», — сказаў кіраўнік МЗС Польшчы.

Прэм'ер Польшчы адрэагаваў на ўцёкі суддзі ў Беларусь:  Беспрэцэдэнтная сітуацыя

07.05.2024 13:23
Кіраўнік урада Польшчы атрымаў інфармацыю ад польскіх спецслужбаў і заявіў, што гэтая справа бярэ свой пачатак даўно.