Беларуская Служба

Польскі памежнік зноў паранены на граніцы

04.06.2024 11:16
На мінулым тыдні польскі салдат атрымаў нажавое раненне на мяжы з Беларуссю. 
Польскія салдаты на мяжы з БеларуссюФота: Dowództwo Generalne Rodzajów Sił Zbrojnych

Яшчэ адзін польскі памежнік атрымаў траўму падчас нясення службы на мяжы з Беларуссю. Супрацоўнік Памежнай службы Польшчы быў паранены падчас спробы прарыву мяжы групай нелегальных мігрантаў у раёне вёскі Белавежа. Памежнік знаходзіцца ў бальніцы, яго здароў’е – па-за пагрозай, паведаміла Памежная служба.

На мінулым тыдні польскі салдат атрымаў нажавое раненне на мяжы з Беларуссю.

Пасля інцыдэнту Варшава прыняла рашэнне аднавіць 200-метровую буферную зону на граніцы. Зона мела быць уведзеная сёння, аднак рашэнне ўлады адклалі на кароткі час.

вс

Польшча пакуль што не збіраецца адкрываць пераходу «Баброўнікі»

04.06.2024 09:39
На днях падчас сустрэчы ў Беластоку пра магчымасць адкрыцця КПП «Баброўнікі» заяўляў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск.