Беларуская Служба

Зніжэнне аб'ёму будаўніча-мантажнай вытворчасці назіраецца ў Польшчы

24.06.2024 14:07
Галоўнае статыстычнае краіны ўпраўленне паведаміла, што вытворчасць у траўня была на 6,5% ніжэй, чым год таму.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/Unkas Photo

Травень стаў чарговым месяцам спаду будаўніча-мантажнай вытворчасці ў Польшчы. Галоўнае статыстычнае краіны ўпраўленне паведаміла, што вытворчасць у траўня была на 6,5% ніжэй, чым год таму.

Эканаміст Santander Bank Polska Гжэгаж Агонэк лічыць, што праблемы з будаўніцтвам часовыя і завязаныя з прытокам сродкаў ЕС.

«Папярэдняя фінансавая перспектыва ЕС была закрытая ў канцы мінулага года, а грошы, на новы разліковы перыяд пакуль не ўплываюць на ўзровень вытворчасці. Станоўчыя паказчыкі дынамікі будаўніча-мантажнай вытворчасці могуць зʼявіцца ўжо праз некалькі месяцаў», – перакананы эксперт.

Інфармацыя, апублікаваная Галоўным статыстычным упраўленнем Польшчы, датычыць будаўнічых арганізацый, у якіх працуе не менш за 10 чалавек.

iar/эж