Польшча і ЗША пасылаюць выразны сігнал Расіі і Пуціну, што няма згоды на гвалтоўную дэмаркацыю межаў ніякай краіны, падкрэсліў амбасадар ЗША Марк Бжазінскі. Амерыканскі дыплямат і прэм’ер Польшчы Дональд Туск сустрэліся з польскімі і амерыканскімі жаўнерамі, якія дыслакуюцца пад Жэшавам. Марк Бжазіньскі таксама звярнуў увагу на сродкі, якія Польшча выдаткоўвае на абарону:
- Польшча, вядома, зʼяўляецца выключным прыкладам і лідарам НАТА па выдатках на абарону, якія перавышаюць чатыры адсоткі ВУП. Мы ведаем, што ваенная тэхніка, напрыклад, танкі Abrams – дарагія, але вы робіце правільна. Польшча выдаткоўвае грошы на перадавую ваенную тэхніку, такую ж, якую ўкараніла армія ЗША.
У сваю чаргу прэм’ер-міністр Дональд Туск заявіў, што Украіна выйграе вайну таксама дзякуючы польскім і амерыканскім жаўнерам і людзям, якія арганізавалі хаб, з якога дапамога перакідваецца ва Украіну.
IAR/аз