Памежная варта паведаміла аб падпісанні кантракту на мадэрнізацыю электроннага барʼеру на польска-беларускай мяжы.
«На выкананне ўсіх работ была закантрактаваная сума больш за 125 млн злотых (больш за 31 млн еўра)», – чытаем на платформе X.
Як раней паведамляла прэс-сакратар Падляшскай памежнай варты маёр Катажына Здановіч, электронны барʼер будзе папоўнены, між іншым, дадатковымі камерамі і асвятленнем. Плануецца, што гэтыя работы працягнуцца да кастрычніка.
Таксама маёр Здановіч анансавала работы па ўмацаванні плоту. Пагадненне ў гэтым пытанні павінна быць падпісана на наступным тыдні.
яс/IAR