Беларуская Служба

PKP Intercity заключыў кантракт на пастаўку 35 новых цягнікоў

06.07.2024 14:04
Вытворцам цягнікоў зʼяўляецца кампанія Newag з Новага Сонча.
PKP Intercity
PKP Intercity Autorstwa Bardrock - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=9798784

PKP Intercity закупіць 35 маторвагонных рухомых саставаў(МВРС). Яны будуць мець два тыпы рухавікоў – унутранага згарання і электрычны. Гэта дазволіць працаваць без неабходнасці замены лакаматыва. Вытворцам цягнікоў зʼяўляецца кампанія Newag з Новага Сонча.

Міністр інфраструктуры Дарыюш Клімчак(Dariusz Klimczak) сказаў, што цягнікі палепшаць зносіны, асабліва ва ўсходняй Польшчы:

- На Падляшшы, Любліншчыне, Падкарпацці. Кожны, хто пражывае ў Замасці, Ясле, Хрубешаве і чакаў сучасных, камфортных цягнікоў Intercity – зараз дачакаўся. Неўзабаве яны зʼявяцца на рэйках у нашым горадзе.

Агульны кошт дамовы складзе больш за 3 мільярды 300 мільёнаў злотых (771 мільёны еўра). Першыя два саставы будуць пастаўлены на працягу 30 месяцаў з моманту заключэння кантракта, кажа старшыня PKP Intercity Януш Маліноўскі(Janusz Malinowski):

- Напэўна будзе павышаны камфорт паездак. У саставах будуць, між іншым, гандлёвыя аўтаматы, месцы на ровары, месцы для асобаў з абмежаванымі магчымасцямі. Дзякуючы новым цягніком мы зможам таксама скараціць час падарожжа, паколькі не будзе неабходнасці мяняць лакаматыў.

Новыя маторвагонныя рухомыя саставы разлічаны на 178 месцаў – 154 месцы ў другім класе і 20 у першым.

IAR/аз