Беларуская Служба

Напад Расіі на Украіну – гэта «напад на яе суседзяў і цэлы Захад» - Дональд Туск

08.07.2024 14:51
Туск і Зяленскі падпісалі ў Варшаве пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў сферы бяспекі
Туск і Зяленскі падпісалі ў Варшаве пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў сферы бяспекіPAP/Rafał Guz

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісалі ў Варшаве пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў сферы бяспекі.

На прэс-канферэнцыі Туск сказаў, што Украіне неабходная дапамога цэлага цывілізаванага свету. Кіраўнік ураду таксама зазначыў, што напад Расіі на Украіну – гэта «напад на яе суседзяў і цэлы Захад».

- Дапамагаючы Украіне, мы дапамагаем сабе. Мы, палякі, дапамагаем Украіне, бо мы – сябры, мы салідарныя з украінскім народам. Але таксама дапамагаем таму, што гэта ў нашым інтарэсе. Сёння той, хто абараняе Украіну, абараняе сябе. І мы гэта ў Польшчы разумеем. Сёння мы трымаемся разам, бо ў нас – агульная мэта: супольная бяспека.

Пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне бяспекі з Украінай падпісала ўжо 19 краін і Еўрапейскі Саюз як аб’яднанне дзяржаў.

Цяпер адбываецца сустрэча Уладзіміра Зяленскага з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

З Варшавы Зяленскі накіруецца ў Вашынгтон на юбілейны саміт НАТА, у якім польскі бок будзе прадстаўляць прэзідэнт Анджэй Дуда.

Сёлета адзначаецца 75-я гадавіна стварэння НАТА.

Сустрэча ў вярхах Паўночнаатлантычнага пакту пройдзе ў Вашынгтоне з 9 па 11 ліпеня.

вс