Краіны НАТА павінны падключыцца да сістэмы збівання расійскіх ракет, якія ляцяць у бок тэрыторыі альянсу над Украінай, лічыць былы кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі генерал Станіслаў Козей (Stanisław Koziej). Так ён пракаментаваў афіцыйны пачатак перамоваў на гэтую тэму, што было заключана ў падпісаным учора польска-ўкраінскім пагадненні аб бяспецы. Паводле польскага генерала, трэба стварыць зону супрацьракетнай абароны НАТА:
- НАТА павінна прыняць рашэнне аб стварэнні зоны супрацьракетнай абароны ўздоўж межаў альянсу над тэрыторыяй Украіны, каб збіваць ракеты, якія пагражаюць ягонай тэрыторыі над Украінай і не чакаць, калі яны ўвойдуць у натаўскую паветраную прастору, бо тады можа быць ужо занадта позна.
Учора прэмʼер-міністр Дональд Туск і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісалі ў Варшаве пагадненне аб бяспецы паміж Польшчай і Украінай. Дакумент будзе дзейнічаць дзесяць гадоў. Яго элементам з’яўляюцца перамовы аб магчымым удзеле Польшчы і НАТА ў збіванні расійскіх ракет. Падобныя пагадненні аб бяспецы з Кіевам ужо падпісалі 19 краін і Еўрасаюз у цэлым.
IAR/аз